Кандрацьеў пасля разгрому ад Уэльса: "Такія гульні шмат даюць"
Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Георгій Кандрацьеў пракаментаваў разгром у гасцявым матчы з Уэльсам (1:5). Паводле яго слоў, футбалістам не хапае вопыту міжнародных сустрэч, каманда не вытрымала ціск саперніка і не была гатовая да хуткасцяў, якія прапанавалі гаспадары поля.
"Мы вельмі дрэнна працавалі сёння з мячом, гублялі яго ў простых сітуацыях, не маглі выйсці ў атаку нармальна, адсюль і такі вынік, — кажа Кандрацьеў. — ...У нас хлопцы маладыя. Будзем спадзявацца, што яны будуць прагрэсаваць. Такія гульні шмат даюць. Мы прайгралі, але хлопцы бачаць да чаго трэба імкнуцца, у які футбол трэба гуляць".
Беларуская зборная заняла ў адборачнай групе чэмпіянату свету апошняе месца. Яна прайграла сем матчаў з васьмі. З Бельгіяй было 0:8 і 0:1, з Чэхіяй — 0:1 і 0:2, з Уэльсам — 2:3 і 1:5, з Эстоніяй — 4:2 і 0:2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.