Кандрацьеў сказаў, што думае пра крытыку Лукашэнкі
Галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі ў сераду адказваў на пытанні журналістаў.
Як вядома, 9 і 12 кастрычніка беларусы згуляюць два матчы адбору на Еўра-2016 са зборнымі Украіны і Славакіі. Тыдзень таму гульню зборнай крытыкаваў Аляксандр Лукашэнка. "Няма на што глядзець і чаму радавацца", — сказаў кіраўнік дзяржавы і пра зборную, і пра беларускі футбол увогуле (пахваліў толькі БАТЭ). Ён параіў старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргею Румасу звярнуць на зборную "сур'ёзную ўвагу".
Георгій Кандрацьеў кажа, што крытыка Лукашэнкі яго "абсалютна не прыгнятае". На яго думку, пакуль беларускія гульцы не будуць выступаць у добрых замежных клубах, "будзе складана пры любым трэнеры, пры любым кіраўніцтве", паведамляе БелаПАН.
Фота — Прессбол