Кандыdating #10: выкшталцоны дыпламат Андрэй Савіных
Андрэй Савіных на дыпламатычнай службе 26 гадоў. Апошнія шэсць быў амбасадарам Беларусі ў Турцыі. Напачатку восені дыпламат вярнуўся ў Беларусь і з галавой сыйшоў у змаганне за месца ў Палаце прадстаўнікоў.
Савіных балатуецца па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 горада Мінска. Як міністр замежных спраў Уладзімір Макей адпусціў такога цэннага дыпламата ў парламент? Ці ёсць для Беларусі пагроза з Усходу? Ці шчыра ён не верыць у існаванне загаддзя складзеных спісаў будучых дэпутатаў і фальсіфікацыі на выбарах? Чаго не хапае беларускаму парламенту? Пра гэта і шмат што іншае Андрэй Савіных распавядае ў дзясятым выпуску праграмы рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука "Кандыdating".
Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" — блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.
Кандыdating #9: сенатар Генадзь Давыдзька і "шчасце для Беларусі"
Кандыdating #8: палітык, жонка палітыка, хрысціянская дэмакратка Надзея Гацак
Кандыdating #7: выкладчык англійскай, эколаг і псіхолаг Дзяніс Тушынскі
Кандыdating #6: марксіст і дэмакрат Ігар Барысаў
Кандыdating #5: шоу-бізнесмен у палітыцы Аляксандр Косач
Кандыdating #4: знішчальніца стэрэатыпаў Алана Гебрэмарыям
Кандыdating #3: Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ і зямляк Лукашэнкі
Кандыdating #2: экс-зубровец (і цяпер ужо экс-кандыдат) Павел Юхневіч
Кандыdating #1: Андрэй Бажко з Рэспубліканскай партыі
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.