Кандыdating #6: марксіст і дэмакрат Ігар Барысаў

Кандыdating #6: марксіст і дэмакрат Ігар Барысаў

37-гадовы Ігар Барысаў ідзе ў парламент па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 горада Мінска. У ім спалучаецца шмат неспалучальнага. Барысаў вучыўся ў магілёўскім Беларуска-Расійскім універсітэце і ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Мае дыпломы дыпломы інжынера-электрыка і палітолага. А калі б не палітыка, ужо зрабіў бы кар'ёру на заводзе “Магілёўліфтмаш", дзе працаваў з 2004 па 2006 год, і адкуль быў звольнены за апазіцыйную актыўнасць.

Сёння Барысаў кіруе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада). Пра сябе ён кажа як пра марксіста — але і як пра дэмакрата таксама! Навошта малады і перспектыўны спецыяліст пайшоў у палітыку? Ці бачыць для сябе перспектывы ў палітычнай сістэме Беларусі? Чаму адмовіўся ад супрацоўніцтва са спецслужбамі, калі яму гэта прапаноўвалі? Пра гэта і шмат што іншае ў шостым выпуску праграмы Змітра Лукашука "Кандыdating":

Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" —  блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.

Кандыdating #5: шоу-бізнесмен у палітыцы Аляксандр Косач

Кандыdating #4: знішчальніца стэрэатыпаў Алана Гебрэмарыям

Кандыdating #3: Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ і зямляк Лукашэнкі

Кандыdating #2: экс-зубровец (і цяпер ужо экс-кандыдат) Павел Юхневіч

Кандыdating #1: Андрэй Бажко з Рэспубліканскай партыі
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі