“Капсулу часу” з рэчамі Джобса адкапалі праз 30 гадоў
Чатырохметровая “Аспенская труба часу” была закладзеная 30 гадоў таму ў амерыканскім штаце Каларада.
Меркавалася, што яе адкапаюць праз 20 гадоў , але поле, дзе закапалі капсулу, было перапланіраванае і яе не знайшлі. Адшукаць “аспенскую трубу” здолелі ўдзельнікі тэлешоў “Капальнікі”, перадае РИА Новости.
У трубе знаходзіліся кампутарная мышка Lisa, названая Джобсам у гонар дачкі, розныя фотаздымкі, касеты, а таксама шэсць бляшанак піва, якія павінны былі стаць узнагародай таму, што знойдзе “капсулу часу Стыва Джобса”.