Караеў: усе, хто ўдзельнічаюць у рэвалюцыях, яны за д'ябла

Юрый Караеў / скрыншот відэа
Юрый Караеў / скрыншот відэа

Памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці і экс-кіраўнік МУС Юрый Караеў перакананы, што ўсе, хто ўдзельнічаюць у рэвалюцыях,  мімаволі выступаюць "за цёмны бок, за д'ябла".

У другой частцы інтэрв'ю блогеру Аляксею Голікаву, Караеў распавёў пра размову з настаяцельніцай манастыра Гаўрылай.

"Яна задала мне такое пытанне:" Хто галоўны рэвалюцыянер?" Я памятаю, што чытаў пра гэта, і кажу: "Д'ябал". Яна кажа: "малайчына, правільна". Сапраўды, галоўны падбухторшчык спакою — д'ябал. Тыя, хто ўдзельнічае ў паўстаннях, рэвалюцыях, бунтах — гэта калі не слугі яго, то, па меншай меры, прыхільнікі", — кажа Караеў.

Пры гэтым ён робіць агаворку, што многія з незадаволеных — "не задумваюцца, яны нядрэнныя людзі, але атрымліваецца так, што калі яны ўдзельнічаюць ў нейкіх смутах, як вы сказалі, і хваляваннях, яны міжволі за цёмны бок, за д'ябла", лічыць чыноўнік.

Голікаў спытаў у Караева, як жа людзям выказваць сваё меркаванне, не парушаючы закон.

"Так, каб не перашкаджаць іншым людзям і не выводзіць сілавыя органы на сілавое ўздзеянне", — адказаў экс-кіраўнік МУС.

Караеў таксама распавёў, што не з'яўляецца прыхільнікам абсалютнай манархіі, але лічыць, што моцная ўлада больш эфектыўная, і што людзі ў Беларусі жывуць "нядрэнна, узровень дабрабыту нязменна павышаецца за апошнія дзесяцігоддзі". На пытанне аб сваёй зарплаце, сказаў, што яна "годная", але развіваць гэтую тэму адмовіўся.

Голікаў спытаў Караева і пра сэнс жыцця. Той адказаў, што бачыць сэнс у тым, каб "пражыць як мага больш годна, дзяцей вырасціць здаровымі і добрымі".

Варта адзначыць, што Беларусь застаецца адзінай краінай на постсавецкай прасторы, дзе дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі з'яўляецца дзяржаўным святам, а кіраўнік дзяржавы штогод віншуе суайчыннікаў "з Днём Вялікага кастрычніка". Сёлета, у прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка называў рэвалюцыю "гістарычнай падзеяй" і казаў, што яна "адбылася пад знакам найважнейшых агульначалавечых каштоўнасцяў — нацыянальнага адраджэння народаў і сацыяльнай роўнасці людзей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі