Каранавірус выявілі ў бацькі Андрэя Курэйчыка
Каранавірусную інфекцыю выявілі ў бацькі драматурга Андрэя Курэйчыка.
"У таты тэст на кавід даў станоўчы вынік ( Перавялі ў 4-ю лякарню", — напісаў драматург у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Па словах Курэйчыка, яго бацька адпачываў у санаторыі МУС "Белая Русь" і бачыў, як шпіталізуюць хворага на каранавірус наведніка. Па словах бацькі, у гэтым санаторыі ўсе госці ядуць разам за вялікім сталамі, і так магла перадацца інфекцыя.
Дарэчы, сам санаторый працягвае парцу. На яго сайце няма абвесткі пра нейкія здарэнні.
На сёння ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак, выяўлены 1981 выпадак каранавіруса. 19 пацыентаў з COVID-19 памерлі, 169 вылечыліся.
Андрэй Курэйчык — драматург ("П'емонцкі звер", "Страчаны рай", "Тры Жызэлі" і інш.) і сцэнарыст ("Любоў-маркоў", "Вышэй за неба", "ГараШ" і інш).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.