Каранік і Караеў з рыдлёўкамі чысцілі вуліцы Гродна ад снегу (фота)
У Гродне змагацца з наступствамі снегападу на вуліцы выйшлі з рыдлёўкамі высокапастаўленыя чыноўнікі.
Як піша Блог Гродна s13.ru, на вуліцах Ажэшкі і Тэльмана снег прыбіралі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік і памочнік прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
Дарэчы, падчас прамой лініі 9 лютага Караеву паступіла шмат тэлефанаванняў з нагоды нерасчышчаных ад снегу дарог і двароў. Ён паабяцаў, што "звароты не застануцца без увагі".
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на такі папулісцкі крок не наважыўся. Затое заклікаў мінчукоў дапамагчы прыбіраць снег.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.