Карбалевіч: Беларусь мякка крытыкуе Расію

У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству BNS міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў пра зацікаўленасць афіцыйнага Мінска ў тым, каб Украіна заставалася стабільнай і тэрытарыяльна цэласнай. Палітолаг Валерый Карбалевіч лічыць такую пазіцыю мяккай крытыкай Расіі.



Карбалевіч: “У такой сітуацыі проста ясна падтрымліваць Расію — гэта выдаваць сябе як сатэліта поўнасцю, што для Лукашэнкі таксама не вельмі зручна. Я думаю, гэта тая лінія, якая будзе працягвацца і далей. Іншая справа, што калі Расія паставіць пытанне ва ўльтыматыўнай форме: альбо падтрымка Расіі, альбо не будзе крэдытаў, — вось як тады сябе павядзе Лукашэнка — гэта пытанне”.



Палітолаг мяркуе, што перавага Беларусі ў параўнанні з Украінай — стабільнасць, што і спрабуюць данесці да еўрапейскіх палітыкаў беларускія ўлады. Гэта сведчыць пра жаданне афіцыйнага Мінска размарожваць адносіны з ЕС, але на беларускіх умовах, не закранаючы тэму правоў чалавека.



Фота — dw.de
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі