Карціну з дзвярыма турэмнай камеры Мандэлы прадалі за $112 тысяч
Карціну з дзвярыма турэмнай камеры на востраве Робен Нельсана Мандэлы (1918 — 2013) прадалі за 112 тысяч долараў. Яе выставіла на аукцыён дачка былога палітвязня і экс-прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Мандэла сам намаляваў гэтую карціну. Пасля таго як ён стаў пенсіянерам, трэба было нечым заняць вольны час, і з'явілася захапленне маляваннем.
#SaleUpdate: "The Cell Door, Robben Island" by #NelsonMandela, sold for $112,575 inc. premium in today's Modern and Contemporary African Art in NY. The work, which Mandela created in 2002, was one of the few the statesman kept for his personal collection https://t.co/1fBKM8AUcJ pic.twitter.com/fUv17HXgPd
— Bonhams (@bonhams1793) 2 мая 2019 г.