У Беларусі ў аўторак месцамі будзе да +33 градусаў, чакаюцца моцныя дажджы
Спёка ў Беларусі
Уначы ў аўторак, 20 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень — пераважна на паўднёвым усходзе. Месцамі магчымыя навальніцы і моцныя дажджы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +14 да +20 градусаў (у Мінску — ад +17 да +19), у дзённыя гадзіны — ад +23 да +29 (на Гомельшчыне — да +33, у сталіцы — 25-27 цяпла).
У сераду ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. Удзень на паўднёвым усходзе будзе да +34 градусаў. У чацвер таксама чакаюцца дажджы і навальніцы. На Гомельшчыне будзе ўжо не больш за +29.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.