"Карпаты" перайгралі БАТЭ з лікам 3:2

Львоўскі футбольны клуб “Карпаты” у таварыскім матчы перайграў барысаўскі БАТЭ з лікам 3:2. Каманды сустрэліся на зборах зборах у Турцыі, паведамляе афіцыйны сайт “Карпатаў”. У самым пачатку гульні Ігар Худабяк аддаў пас на Батысту, які, перад тым, як забіць, “накруціў” некалькіх абаронцаў БАТЭ. Праўда, утрымаць перавагу да перапынку "Карпаты" не змаглі. За некалькі хвілінаў да канца першага тайма раўнавагу пасля падачы кутніка ўзнавіў Віталь Радзівонаў.

У другім тайме трэнеры кардынальна абнавілі склад, і БАТЭ забіў у вароты львавян хуткі мяч. Пасля стандарта адзначыўся Максім Скавыш. Але “Карпаты” адыграліся, і таксама пасля стандарта. Эфектна перакінуў сценку Дзяніс Кожанаў. Праз некалькі хвілінаў перамогу “Карпатам” прынес дакладны ўдар Міхася Капалаўца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі