Кастынг 2.0: гульні з беларускімі палітыкамі — эфір з Грамаковым
Дзмітрый Грамакоў / Еўрарадыё
У снежні 2022 года арганізатары з Украіны зладзілі “таемную” сустрэчу прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл у Румыніі. Інфармацыя пра тую сустрэчу трапіла ў публічную прастору з пасылам, што гэта, маўляў, не проста нейкая канферэнцыя, а своеасаблівы “кастынг” — нібыта Кіеў выбіраў беларускіх палітыкаў, з якімі далей будзе “мець справу”. Што праўда, арганізатары “румынскага кастынгу” такія мэты сустрэчы адмаўлялі. Казалі, што гэта была дапамога беларусам сустрэцца і паразумецца. Відаць, паразумецца ў беларускіх дэмсіл на той сустрэчы не атрымалася, і таму ў Варшаве прайшла другая сустрэча…
Якія высновы зрабілі арганізатары экспертнай панэлі “Беларусь 2030: адказ на выклікі” пасля першай сустрэчы і якім чынам гэтая панэль ператварылася ў “міжнародную”? Як на фармаванне спіса ўдзельнікаў паўплываў скандал вакол папярэдняй сустрэчы? Навошта ўкраінскім арганізатарам займацца падчас вайны “беларускім экспертным пытаннем”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.