Казахстан не хоча адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе

Казахстан выключае магчымасць, што ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) будзе ўведзеная адзіная наднацыянальная валюта. Пра гэта, як перадае ria.ru, заявіў намеснік міністра нацыянальнай эканомікі Казахстана Цімур Жаксылыкаў.

"Гэтыя пытанні мы не абмяркоўваем. Гэта не ёсць тэма парадку дня", - адзначыў Жаксылыкаў. Ён дадаў, што да 2025 года ў рамках ЕАЭС плануецца правесці толькі гарманізацыю заканадаўства ў галіне рэгулявання фінансавых рынкаў.

Нагадаем, 29 мая 2014 года ў Астане Расія, Беларусь і Казахстан падпісалі дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Дамова набыла моц з 1 студзеня 2015 года. 2 студзеня да ЕАЭС далучылася Арменія, у траўні чакаецца далучэнне Кыргызстана.

Фота — @Саламатаў Аязбай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі