КДБ пачаў справу супраць супрацоўніка Следчага камітэта
Падпалкоўніка юстыцыі Следчага камітэта падазраюць у атрыманні буйнога хабару.
Падпалкоўнік Следчага камітэта займаў пасаду намесніка начальніка следчага аддзялення Мінскага раённага аддзела Следчага камітэта, піша "Ежедневник". Якія-небудзь падрабязнасці справы пакуль не выдаюцца — ні з боку КДБ, ні Следчага камітэта. Вядома толькі, што падпалкоўніка падазраюць у вымагальніцтве і атрыманні буйнога хабару за станоўчае рашэнне пра спыненне крымінальнай справы, якую ён расследаваў.
Цяпер падпалкоўнік затрыманы. Вядзецца праверка ўсіх справаў, якія ён вёў апошнімі гадамі. Не выключана, што гэты факт хабарніцтва быў не адзінкавым.
Фота — uralinform.ru