КДБ прапануе здзейсніць віртуальную экскурсію: ад Полацкага княства да РБ

КДБ прапануе здзейсніць віртуальную экскурсію: ад Полацкага княства да РБ

КДБ прапануе здзейсніць віртуальную экскурсію: ад Полацкага княства да Рэспублікі Беларусь. На сайце ведамства з’явілася магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй Гісторыка-дэманстрацыйнага цэнтра дзяржбяспекі. Кожны карыстальнік інтэрнэту цяпер можа “прагуляцца” па залах музея. У першых з іх у экспазіцыі прысутнічаюць карты ВКЛ, партрэты Льва Сапегі, Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага. Пасля ж можна пабачыць партрэт заснавальніка органаў савецкай дзяржбяспекі Фелікса Дзяржынскага і яго наступнікаў. Экспазіцыя заканчваецца матэрыяламі з часоў незалежнай Беларусі. Сярод іх ёсць аўтограф Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі