КДБ у 2017 годзе спыніў дзейнасць 11 замежных агентаў

КДБ у 2017 годзе спыніў дзейнасць 11 замежных агентаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў 2017 годзе спыніў дзейнасць 11 агентаў і кадравых супрацоўнікаў замежных спецслужбаў. Пра гэта заявіў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася 1 лютага, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства адзначыў, што “абстаноўка ў свеце цяпер няпростая” і з гэтай прычыны Беларуссю цікавіцца выведка замежных дзяржаў. “Таму працы хапае”, — сказаў Вакульчык.

Паводле яго інфармацыі, на чатырох агентаў замежных спецслужбаў завялі крымінальныя справы. Летась адбыліся таксама суды над беларускімі грамадзянамі, якія шпіёнілі на карысць іншых дзяржаваў. Усе атрымалі вялікія тэрміны, найменшы з якіх — 8 гадоў. Былы высокапастаўлены вайсковец атрымаў 14 гадоў. Яшчэ адзін фігурант такой справы асуджаны на 11 гадоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі