КДБ затрымліваў беларусаў, якія прыйшлі па пашпарт, проста ў візавым цэнтры

Шэнгенская віза

Шэнгенская віза / migratop.com

Візавы пасярэднік VFS Global, які дапамагае беларусам атрымаць візы ў Польшчу, супрацоўнічаў з КДБ, сцвярджае выданне "Gazeta Wyborcza". Выданне расказвае пра сітуацыі, калі беларусы прыязджалі па польскую візу, а ў пасярэдніка іх чакалі прадстаўнікі спецслужбаў.

"Замест таго каб паехаць у Польшчу, яны траплялі ў следчы ізалятар", кажа крыніца выдання. Да высновы, што індыйская кампанія VFS Global магла мець сувязі з беларускімі сілавікамі, выданне прыйшло з аглядкай на інфармацыю ад арганізацыі былых сілавікоў BELPOL. Візавы пасярэднік падаваў у КДБ інфармацыю пра сям'ю спашукальнікаў віз і нават адбіткі пальцаў.

У кампанія VFS Global не адказалі на пытанне, ці перадаюць яны звесткі кліентаў беларускім службам. Атрымаць каментар ад Міністэрства замежных спраў Польшчы ў выдання таксама не атрымалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі