МЗС Польшчы не будзе скасоўваць дамову з візавымі агенцтвамі ў Беларусі

Шэнгенская віза, выдадзеная пасольствам Польшчы

Шэнгенская віза, выдадзеная пасольствам Польшчы / migratop.com

Міністэрства замежных спраў Польшчы не будзе разрываць адносіны з візавымі агенцтвамі ў Беларусі, Украіне і Турцыі. Пра гэта паведамляе RMF FM са спасылкай на свае крыніцы.

Супрацоўніцтва з візавым агенцтвам у Беларусі вырашылі захаваць, каб беларусы, якія асцерагаюцца рэпрэсій, мелі магчымасць атрымаць візу і з'ехаць з краіны. Ва Украіне візавыя цэнтры працягнуць працаваць праз вайну, у Турцыі — праз вялікую цікавасць турэцкіх студэнтаў да еўрапейскай праграмы Erasmus.

Пры гэтым выданне звяртае ўвагу, што пакуль польскае МЗС наогул не разрывала кантракты ні з адным візавым агенцтвам. Нагадаем, размовы пра гэта з'явіліся пасля абвінавачванняў МЗС у карупцыі. СМІ звярнулі ўвагу на велізарную колькасць выдадзеных віз. Пры гэтым хутка атрымаць візу без чаргі просьбітам часта дапамагаюць фірмы-пасярэднікі, якія просяць за свае паслугі вялікія сумы. На фоне гэтага скандалу МЗС Польшчы прыняў пастанову "скасаваць кантракты з усімі аўтсорсінгавымі кампаніямі, якім з 2011 года даручалі працаваць з візавымі анкетамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі