Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Віцязь"

Дынамаўцы былі ў рэтра-форме

Дынамаўцы былі ў рэтра-форме / vk.com/hcdinamoby

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Віцязь" — 4:1 (0:0, 1:1, 3:0). Гэта быў першы матч беларускага клуба ў чэмпіянаце КХЛ пасля двухтыднёвага перапынку (дынамаўцы былі ў рэтра-форме). Андрэй Стась адкрыў лік на 33-й хвіліне. На 37-й Уілсан Скот яго зраўняў. У трэцім перыядзе вызначыліся Ягор Борыкаў (45), Аляксандр Волкаў (46) і Кодзі Керан (60, у пустую браму).

Наступны матч "Дынама" згуляе 22 снежня ў гасцях з маскоўскім "Спартаком".

Дынамаўцы па-ранейшаму займаюць 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі. 

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Віцязь"
t.me/hcdinamoby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі