Хакеісты мінскага "Дынама" дома перамаглі "Северсталь"

Хакеісты мінскага "Дынама" / pressball.by
Хакеісты мінскага "Дынама" / pressball.by

Хакеісты мінскага "Дынама" ў хатнім матчы ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ выйгралі ў чарапавецкай "Северсталі" — 3:2 (1:0, 2:2, 0:0).

Шайбы ў "зуброў" забілі Павел Варфаламееў, Уладзімір Алістраў і Віталь Пінчук.

Дзякуючы перамозе мінскі клуб заняў трэцяе месца ў Заходняй канферэнцыі, маючы 11 ачкоў. Першае месца займае піцерскі СКА (16), другое — маскоўскі ЦСКА (11).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі