Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі дома ў "Нафтахіміка"
Мінскія дынамаўцы выйгралі ў "Нафтахіміка"
20 лютага хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі дома ніжнякамскі "Нафтахімік".
Гульня скончылася перамогай гаспадароў — 2:1 (1:0, 1:0, 0:1).
У "зуброў" забітымі шайбамі адзначыліся Роберт Хэмілтан і Вячаслаў Асновін.
Цяпер "Дынама-Мінск" мае 67 ачкоў і займае восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі. "Нафтахімік" з 66 ачкамі размяшчаецца на дзявятай пазіцыі ва Усходняй канферэнцыі.
23 лютага дынамаўцы будуць гуляць на сваёй пляцоўцы супраць пецярбургскага СКА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.