Кібермахляры напалохалі мінчанку "фінансаваннем экстрэмісцкай дзейнасці"

Кібермахлярства / pexels.com

Кібермахлярства / pexels.com

Кібермахляры пачалі падманваць беларусаў, карыстаючыся матывамі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Яны заяўляюць, быццам расследуюць факты фінансавання "экстрэмісцкай дзейнасці".

Пра выпадак, які адбыўся ў Фрунзенскім раёне Мінска, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. Мінчанцы затэлефанавала дзяўчына, якая назвалася супрацоўніцай Следчага камітэта. Яна заявіла, быццам невядомы мужчына адкрыў рахунак на імя пацярпелай і перавёў з яго грошы на фінансаванне "экстрэмісцкай дзейнасці".

Мінчанцы прапанавалі дапамагчы следству і "легалізаваць свае ашчаджэнні". Ёй трэба, маўляў, адкрыць рахунак у банку і перавесці на яго ўсе свае грошы. Жанчына паверыла — і праз 15 хвілін з яе карты спісалі каля шасці тысяч рублёў.

Як вядома, у Беларусі пачынаюць крымінальныя справы на людзей, якія пералічвалі сродкі фондам салідарнасці. Гэтыя дзеянні ўлады называюць "фінансаваннем экстрэмісцкай дзейнасці". У некаторых выпадках беларусам прапануюць "кампенсаваць" такія плацяжы, перавёўшы грошы на дзяржаўныя рахункі ў кратным памеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі