Кіраўніца Нацбанка: беларускія банкі не спынялі выдачу спажывецкіх крэдытаў
Беларускія банкі па-ранейшаму ажыццяўляюць выдачу спажывецкіх крэдытаў грамадзянам Беларусі.
Толькі цяпер яны робяць гэта па больш высокіх стаўках. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" заявіла 2 кастрычніка старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.
Такім чынам яна пракаментавала інфармацыю шэрагу СМІ пра спыненне некаторымі банкамі спажывецкага крэдытавання, а таксама той факт, што некаторыя банкі знялі адпаведную рэкламу са сваіх сайтаў.
Ермакова дадала, што ў цэлым лічыць сітуацыю ў банкаўскай сферы спакойнай. Яна падкрэсліла, што банкі маюць дастатковы аб'ём рублёвай ліквіднасці.
Фота — ctv.by