Кіраўніцтва справамі прэзідэнта жадае набыць тры Audi A8 за мільён рублёў
Тэндэрная заяўка на набыццё аўтамабіляў для гаража Кіраўніцтва справамі прэзідэнта з’явілася на сайце дзяржзакупак.
Агульны арыенціровачны кошт трох Audi A8 складае каля 900 тысяч рублёў, альбо 300 тысяч рублёў за кожнае аўто. Такім чынам, чыноўнікі мяркуюць выдаткаваць на набыццё аўтамабіляў агулам амаль 360 тысяч долараў ЗША ў эквіваленце.
Прапановы па заяўцы будуць разгледжаныя да 8 верасня.
Audi A8 — аўтамабіль прадстаўнічага класа, які з’яўляецца пераемнікам мадэлі Audi V8 і вырабляецца ў нямецкім Некарзульме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.