Кіраўніцтва справамі прэзідэнта рэагуе на "дэфіцыт валюты"
Выдавецтва "Беларускі дом друку" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта з 1 траўня паднімае цэны на свае паслугі адразу на 15-20%.
Адпаведны ліст генеральны дырэктар Раман Алейнік разаслаў усім СМІ, якія друкуюцца ў Доме друку, паведамляе "Ежедневник".
Як адзначаецца ў лісце, "у сувязі з рэзкім і непрадбачаным павелічэннем адпускных цэн на імпартныя паліграфічныя матэрыялы, выкліканыя дэфіцытам валюты на рынку Беларусі і павелічэннем выдаткаў па імпарце, паведамляем, што для недапушчэння стратнасці аказваемых паслуг намі прынятае рашэнне аб павелічэнні цэн на аказваемыя паслугі ў межах 15%-20% з 1 траўня 2011 года".