Кіраўнік ААЦ: Мы змагаемся з карупцыяй у вышэйшых эшалонах улады

Кіраўнік ААЦ: Мы змагаемся з карупцыяй у вышэйшых эшалонах улады

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце вядзе барацьбу з карупцыяй у вышэйшых эшалонах улады. Пра гэта яго начальнік Андрэй Паўлючэнка заявіў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня".

"Без сумневу, галоўны ўнутраны вораг — карупцыя. Якая, як іржа, раз'ядае ўвесь дзяржаўны арганізм. Мы, вядома ж, разам з калегамі з іншых праваахоўных органаў знаходзімся ў эпіцэнтры барацьбы з ёй. Канкрэтна ААЦ засяроджаны на супрацьдзеянні карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады. Шырокай грамадскасці не магу распавесці пра нашыя метады, але магу вас запэўніць, што гэтую барацьбу мы вядзем дастаткова паспяхова", — запэўнівае прадстаўнік спецслужбы. Прыклады паспяховай барацьбы з карупцыяй Паўлючэнка, аднак, не прыводзіць. 

ААЦ займаецца дзяржаўным кантролем у IT-сферы. Па словах Паўлючэнкі, гэтая служба — гэта "незалежны рэгулятар рынку тэлекамунікацыяў".

Разам з тым начальнік ААЦ заяўляе, што яго ведамства змагаецца з вонкавымі пагрозамі Беларусі: "Кіраўнік дзяржавы не раз падкрэсліваў, што Беларусь жадае жыць у згодзе з усімі, хто паважае нашу незалежнасць. Але не ўсім гэта падабаецца. Таму адкажу на ваша пытанне гэтак жа, як ужо казаў прэзідэнт: мы гатовыя вучыцца, але не гатовыя, каб нас вучылі. Тым больш ментарскім тонам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі