Кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў Козік адмаўляе фальсіфікацыю подпісаў

Леанід Козік, кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, катэгарычна абвяргае абвінавачванні ў справе фальсіфікацый подпісаў пад заклікам адмяніць рашэнне Рады Еўропы аб пазбаўленні нашай краіны гандлёвых прэферэнцый.

Пра гэта ён заявіў у лісце, накіраваным камісару па гандлі Еўрасаюза Пітэру Мандэльсону, а таксама сакратарам Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў Джону Монксу і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Гаю Райдэру.

Менавіта апошнія паведамілі еўракамісару пра фальсіфікацыі Козіка. Дзеячы прафсаюзнага руху падкрэслілі, што такімі метадамі ўлады Беларусі спрабуюць пераканаць Еўропу, што сітуацыя ў краіне палепшылася.

Нагадаем, што санкцыі супраць Беларусі былі ўведзеныя з-за грубых парушэнняў уладамі правоў незалежных беларускіх прафсаюзаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі