Кіраўнік МФХ Рэнэ Фазель назваў абдымкі з Лукашэнкам галоўнай памылкай у кар'еры
Рэнэ Фазэль / blick.ch
Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель прызнаў свой візіт у Мінск у студзені 2021 года і абдымкі з Аляксандрам Лукашэнкам "самай вялікай памылкай у кар'еры".
Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю швейцарскай газеце Blick.
Па словах Фазэля, ён думаў, што зможа зрабіць што-небудзь добрае падчас сустрэчы з Лукашэнка, аднак нічога не выйшла, ён быў наіўны. У выніку публікацыі фатаграфій з сустрэчы яму прыйшлося хавацца ад увагі журналістаў і грамадскасці некалькі дзён.
"Дзярмовы шторм, калі вы мне прабачыце, быў надзвычай жорсткім (Der Shitstorm, entschuldigen Sie das Wort, war ausserordentlich heftig)", — сказаў Фазэль у інтэрв'ю.
Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея, які займае гэтую пасаду з 1994 года, у хуткім часе сыйдзе ў адстаўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.