Кіраўнік новай дзяржструктуры распавёў, як супрацьстаяць фэйкавым навінам

Кіраўнік новай дзяржструктуры распавёў, як супрацьстаяць фэйкавым навінам

Алег Макараў, кіраўнік новай дзяржаўнай структуры — Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў — распавёў, як супрацьстаяць распаўсюду фэйкавых навінаў. У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" ён выказаў меркаванне, што для гэтага неабходна ўзважанае і адказнае напаўненне інфармацыйнай прасторы. І рабіць гэта павінны людзі, якія прафесійна займаюцца тэмай і заслугоўваюць даверу, кажа Макараў. "І тым самым павышаць дасведчанасць насельніцтва, дасведчанасць чыноўнікаў аб тым, што адбываецца, не патрабуючы ад іх падпарадкавання аднаму меркаванню", — адзначыў дырэктар інстытута.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі