Кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі: Мы спадзяёмся, што ўлады зробяць больш

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і ва Ўкраіне Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра адзначыў "пэўны прагрэс" па дэмакратызацыі Беларусі. "За апошні час мы адзначаем некаторыя паляпшэнні ў сферы палітычных зняволеных, свабоды СМІ і няўрадавых арганізацый. Але ў нас больш чаканняў. Мы спадзяёмся, што ўлады зробяць больш. Разам з тым супрацоўніцтва еўрапейскіх структур з Беларуссю ў некаторых сферах стала больш актыўным", — зазначыў Тэйшэйра.

Ён выказаў упэўненасць, што візіты ў Беларусь высокапастаўленых чыноўнікаў Еўрасаюза, а таксама візіты Аляксандра Лукашэнкі ў Літву і Ватыкан "сведчаць аб жаданні еўрапейцаў да паляпшэння адносінаў з Беларуссю". Аднак, паводле слоў кіраўніка прадстаўніцтва Еўракамісіі, рашэнне па змяненні палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі будзе прымацца кансенсусам 27 краін ЕС, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі