Кіраўніка "Белнафтахіма" Аляксандра Бароўскага абвінавачваюць у карупцыі

Кіраўніку канцэрна “Белнафтахім” прад’яўлена абвінавачанне.
Пра гэта паведаміў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Валерый Надтачаеў.

Па яго словах, абвінавачанне прад'яўлена па карупцыйным артыкуле.

Пры гэтым, спаслаўшыся на інтарэсы следства, ён не стаў удакладняць адпаведны артыкул Крымінальнага кодэксу і магчымае пакаранне.

Нагадаем, Бароўскі быў затрыманы 29 траўня па падазрэнні ў здзяйсненні службовых злачынстваў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Цяпер ён находзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі