Кіраўнікі МЗС краін-удзельніц “Усходняга партнёрства” прыедуць у Мінск
У канцы чэрвеня ў Беларусі пройдзе нефармальная сустрэча міністраў, яны пагавораць пра вынікі Рыжскага саміта УП.
Рыжскі саміт "Усходняга партнёрства" адбыўся 21-22 траўня. Беларусь на ім прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, ён жа паведаміў 4 чэрвеня, што “афтэпаці” саміта запланаванае ў Мінску.
"Традыцыйна яны праводзяцца ў розных краінах "Усходняга партнёрства ". Гэта планавае мерапрыемства, будзе праходзіць адразу пасля саміту ў Рызе”, — сказаў Макей.
А таксама адзначыў, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін, якія ўваходзяць ва "Усходняе партнёрства", абмяняюцца "поглядамі на тое, як у будучыні гэтая ініцыятыва будзе развівацца", паведамляе БелТА.
Перамовы ў такім фармаце адбудуцца ў Беларусі ўпершыню.