Беларусь выступіла супраць "непрымальных пасажаў" у рыжскай дэкларацыі

Беларусь падтрымала дэкларацыю Рыжскага саміту Усходняга партнёрства ў цэлым, але са сваімі агаворкамі. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў журналістам па заканчэнні афіцыйнай часткі саміту

Макей: "Галоўнае ў сённяшняй сітуацыі не зрабіць гучную заяву на адрас кагосьці, а спрабаваць вырашыць тыя праблемы, якія з’яўляюцца актуальнымі для нашага кантынента: забяспечыць мір, стабільнасць і бяспеку ў рэгіёне. І найперш — вырашыць украінскі крызіс. Таму мы ад пачатку былі супраць такіх канфрантацыйных заяў і выступалі за тое, каб фармулёўкі былі арыентаваныя на далейшае развіццё ініцыятывы "Усходняе партнёрства", якая магла б спрыяць развіццю нашых краін-удзельніц. Таму заключная версія дэкларацыі была для нас непрымальная, і мы, з улікам таго, што ў гэтай дэкларацыі ўтрымліваецца шэраг важных для Беларусі момантаў, мы ў цэлым падтрымалі яе, але зрабілі дакладную заяву адносна непрымальных для нас пасажаў у гэтай дэкларацыі”.

Нагадаем, як стала раней вядома, Беларусь і Арменія выступілі супраць фармулёўкі са словамі, дзе асуджаецца анэксія Крыма. Па словах міністра Макея, не было ніякага ўціску на Беларусь з боку Расіі з патрабаваннем не пагаджацца з гэтай фармулёўкай у дэкларацыі саміту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі