Беларусь не гатовая ўводзіць малы памежны рух з Літвой і Польшчай

Па словах міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, малы памежны рух паміж нашай краінай і Латвіяй працуе вельмі паспяхова. Праўда, за час яго дзеяння выявіліся слабыя месцы. Таму на саміце ў Рызе быў падрыхтаваны і падпісаны адпаведны пратакол. Ён яшчэ больш спросціць магчымасці для перасячэння беларуска-латышскай мяжы для жыхароў памежных тэрыторый: ім будзе лягчэй атрымаць дазвол на наведванне грамадзянамі нашых краін сваякоў за мяжой.  

Але атрыманы з Латвіяй вопыт не паўплывае на ўвядзенне малога памежнага руху з Польшчай і Літвой.

Макей: “Там праблема ў іншым: там колькасць грамадзян нашмат большая. Памежная інфраструктура пакуль не адпавядае таму, каб мы маглі ўводзіць малы памежны рух”.

Тым не менш, міністр запэўніў, што досвед з Латвіяй у гэтай галіне будзе прааналізаваны і яго ў бліжэйшай будучыні пастараюцца  перанесці на супрацоўніцтва з Польшчай і Літвой.

Фота — mfa.gov.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі