Кіроўцу аўтобуса Гродна – Беласток "злавілі" на кантрабандзе цыгарэтаў
10 верасня польскія памежнікі на пераходзе Кузніца затрымалі для агляду рэйсавы аўтобус Гродна – Беласток. У салоне аўтобуса яны нічога не знайшлі, але вырашылі паглядзець і пад ім. Інтуіцыя не падвяла памежнікаў: Пры ўважлівым аглядзе пад аўтобусам была знойдзенаыя 1000 пачак цыгарэт “Jin Ling”.
Кіроўца аўтобуса, беларус па нацыянальнасці, прызнаўся, што цыгарэты пад аўтобусам схаваў менавіта ён.
Кіроўца аўтобуса, беларус па нацыянальнасці, прызнаўся, што цыгарэты пад аўтобусам схаваў менавіта ён.