Кітай запусціў на Месяц першы касмічны апарат (відэа)
"Чан'э-3" складаецца з пасадачнага модуля і месяцахода.
Запуск касмічнага апарата адбыўся з касмадрома Січан.
Як інфармуе ВВС, ён апынецца на паверхні паўночнага паўшар'я Месяца ў сярэдзіне снежня. Гэта ўжо трэці ў гісторыі сусветнай касманаўтыкі месяцаход. Ён абсталяваны самай сучаснай тэхнікай, у тым ліку радыёлакатарам.
Падчас місіі на Месяцы будзе ўсталяваны тэлескоп.
Фота — Beijing Institute of Spacecraft System Engineering