Кліп IOWA набраў 50 мільёнаў праглядаў — рэкорд сярод беларускіх гуртоў

Кліп IOWA набраў 50 мільёнаў праглядаў — рэкорд сярод беларускіх гуртоў

Кліп IOWA "Бьёт Бит" набраў 50 мільёнаў праглядаў. На YouTube ён быў апублікаваны 7 кастрычніка 2015-га і адразу ж стаў суперпапулярным. І не толькі дзякуючы вакалістцы Кацярыне Іванчыкавай, але і танцоўшчыцы Соф'і Цвятковай, галоўнай гераіні кліпа, "сучаснай Танечцы з верша Агніі Барто".

50 млн праглядаў — гэта рэкорд сярод беларускіх гуртоў. Яшчэ адзін кліп IOWA "Улыбайся" ўжо набраў больш за 24 млн праглядаў. І гэтая лічба пакуль недасягальная для беларускіх гуртоў і выканаўцаў. У "Воінаў святла" "Ляпіса Трубяцкога" каля 12 млн, "В темноте" Макса Каржа набрала амаль 14 млн праглядаў.

IOWA існуе з 2009 года, яна "нарадзілася" ў Магілёве. Пасля пераезду ў Пецярбург гурт сталі называць па-рознаму: беларускі, беларуска-расійскі і нават "расійскі гурт беларускага паходжання". Неўзабаве з'явіцца новы кліп IOWA, зняты на песню "Мои стихи". Удзельнікі гурта называюць яго "самым лепшым".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі