Кніга, прызнаная ў Беларусі "экстрэмісцкай", выйшла ў Берліне па-нямецку
Альгерд Бахарэвіч і яго "экстрэмісцкая" кніга / svaboda.org
Кніга беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча "Апошняя кніга пана А.", прызнаная ў Беларусі "экстрэмісцкай", выйшла ў Берліне ў перакладзе на нямецкую мову. "Прымаю віншаванні і дзякую ўсім, хто над ёй працаваў — рупліва і з любоўю, — піша ў Facebook Бахарэвіч. — Мая другая афіцыйна прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай кніга цяпер мае нямецкае ўвасабленне. Праца над ёй была неімаверна цікавай і незвычайнай...".
У канцы красавіка прэзентацыя кнігі пройдзе на Лейпцыгскім кніжным кірмашы.
У той жа "чорны спіс" у РБ трапіў і раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.