Колькі прадуктаў можа вынесці на сабе супрацоўнік мясакамбіната (фота)

 Колькі прадуктаў можа вынесці на сабе супрацоўнік мясакамбіната (фота)

Колькі прадуктаў можа вынесці на сабе супрацоўнік мясакамбіната? Такі амаль эксперымент адбыўся ў Ашмянах. Як інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, міліцыянеры затрымалі 39-гадовага мужчыну, якога падазраюць у прысваенні прадукцыі прадпрыемства. У яго падчас затрымання было пры сабе мяса і каўбасы амаль на 600 рублёў. Прадукты ляжалі ў аўтамабілі.

Затрыманы прызнаўся, што вынес мяса і каўбасу "на сабе". Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Прысваенне альбо растрата".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі