Косава і Македонія абвясцілі пра дэмаркацыю мяжы

Косава і Македонія падпісалі дамову аб дэмаркацыі мяжы паміж імі, паведамляе БелТА. Дакумент датычыцца часткі мяжы працягласцю ў некалькі кіламетраў, дзе ў 2001 году адбыліся хваляванні албанскага насельніцтва і які дагэтуль патрулюе міратворчы кантынгент ЗША колькасцю прыкладна ў тысячу чалавек. СМІ адзначаюць, што падпісаная дамова дазваляе Скоп'е і Прышціне ўсталёўваць дыпламатычныя адносіны.

Першапачаткова мяжа паміж Македоніяй і Югаславіяй была демаркаваная ў 2001 годзе. Пасля аднабаковага абвяшчэння незалежнасці Косава ў пачатку 2008 года Македонія абвясціла аб прызнанні краю, аднак пытанне з мяжой да цяперашняга часу вырашанае не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі