Кот выратаваў полацкую сям'ю на пажары (фота, відэа)

Кот выратаваў полацкую сям'ю на пажары (фота, відэа)

Кот стаў ратавальнікам цэлай сям'і ў Полацку, паведамляе прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося ў ноч на 5 кастрычніка. 26-гадовая гаспадыня прачнулася ад таго, што кот драпаў яе па твары. Жанчына заўважыла моцнае задымленне ў пакоі. Яна пабудзіла мужа, і той пайшоў праверыць, што адбылося. Ён пабачыў, што веранда ўжо цалкам ахопленая агнём, а выхад з дому заблакаваны.

Мужчына разам з жонкай і дзіцем выбраліся з дома праз акно і выклікалі ратавальнікаў. Сям'я на пажары не пацярпела.

Аднак агонь знішчыў у доме дах і столь, пашкодзіў сцены і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі