Краінавы брэнд Беларусі распрацоўваецца пры падтрымцы ЕС

Краінавы брэнд Беларусі распрацоўваецца пры падтрымцы ЕС

Краінавы брэнд Беларусі распрацоўваецца пры падтрымцы Еўрасаюза. Бюджэтныя грошы на праект выдаткоўвацца не будуць. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела маркетынгу і якасці турыстычных паслуг Дэпартамента па турызме Мінспорту Ганна Муха, інфармуе партал tut.by.

Па словах Мухі, ужо існуюць тры варыянты брэнда, якія могуць быць прадстаўленыя на абмеркаванне. Да канца 2017 года іх можа стаць удвая больш.

Усе варыянты лагатыпаў вельмі цікавыя і крэатыўныя, адлюстроўваюць адметнасць краіны, яе гісторыю, адзначае начальнік аддзела маркетынгу. Яна лічыць, што ў Беларусі ёсць не менш прывабныя месцы, чым у Бельгіі ці Францыі, інфармуе БЕЛТА.

Кіраўнік праекта ЕС “Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі” Янэз Сіршэ кажа, што ў Еўропе мала ведаюць пра Беларусь, і гэта можна выкарыстаць пры стварэнні брэнда.

Краінавы брэнд Беларусі распрацоўваецца пры падтрымцы ЕС
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі