Краіны Еўрасаюза забаранілі ўвоз украінскага алею
Італія, Францыя, Партугалія, Гішпанія, Галандыя і Вялікабрытанія абвясцілі, што ва ўкраінскім алеі ёсць шкодныя для здароўя нафтапрадукты. З гэтай нагоды Еўракамісія пачала расследаванне. Алей, выраблены ва Украіне, прыбралі з еўрапейскіх крамаў.
Прычынай забруджвання ўкраінскага алею можа быць тое, што яго залівалі ў дрэнна вымытыя цыстэрны. Некаторыя еўрапейскія эксперты лічаць, што 40 тон прадукту маглі наўмысна забрудзіць канкурэнты. Калі алей забруджаны нафтапрадуктам, то гэта можа выклікаць парушэнні ў працы пячонкі, адзначаюць медыкі.
У 2007 годзе Украіна прадала ў Еўропу алей на суму каля 800 мільёнаў долараў ЗША. Калі Еўрасаюз забароніць яго ўвоз, то Украіна пацерпіць вялікія страты, адзначае агенцтва "ПРИМА-News".