Крымінальная справа аб збіцці старшыні КДК Зянона Ломаця перададзена ў суд

Крымінальная справа, звязаная са збіццём старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця, перададзена ў суд.
Ваенная калегія Вярхоўнага суда Беларусі пачне разглядаць яе 5 лістапада. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Анастасія Цымановіч.

Паводле яе слоў, справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме. Інцыдэнт з Ломацем адбыўся ў Магілёве ў ліпені гэтага года. Па гэтай справе да адказнасці прыцягваюцца тры супрацоўнікі КДБ і адзін — Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.

Ім інкрымінуецца перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў з прымяненнем гвалту. Двое абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, двое — пад падпіскай аб нявыездзе.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі