Крымінальная справа футбаліста на Infiniti: махлярства з мабільнымі тэлефонамі

Крымінальная справа футбаліста на Infiniti: махлярства з мабільнымі тэлефонамі

У дачыненні футбаліста 19-гадовага Іллі Лухвіча і 18-гадовай дзяўчыны (паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта Анастасія, студэнтка Акадэміі МУС) распачатая крымінальная справа. Пра гэта ў Telegram інфармуе прэс-служба Следчага камітэта. Раней паведамлялася, што яны затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні махлярства. Цяпер СК паведаміў, што махлярства звязанае з продажам мабільных тэлефонаў. Адзначаецца, што "ва ўзаемадзеянні з ГУУС Мінгарвыканкама ўстанаўліваюцца ўсе абставіны супрацьпраўных дзеянняў".

Лухвіча затрымалі за злосныя парушэнні правілаў дарожнага руху — відэа сваіх ліхацкіх паездак ён публікаваў у Instagram. ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска праводзіла праверку па факце злосных парушэнняў ПДР, якія дапусціў кіроўца чорнай Infiniti FX. А пасля гэтыя матэрыялы былі перададзеныя ў Следчы камітэт. І вось нечакана з'явілася справа пра махлярства.

Ілля — сын беларускага футбольнага трэнера Аляксандра Лухвіча.

Больш цікавых падзей за 23.01 у праграме ЕЎРАЗУМ  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі