Крымінальная справа Сафіі Сапега накіраваная ў суд
Крымінальную справу Сафіі Сапега накіравалі ў суд, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Дзяўчыну вінавацяць па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Сапега напісала прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Але, мяркуючы па тым, што справа пайшла ў суд, яно яшчэ не разгледжанае.
У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што падчас папярэдняга расследавання Сапега выканала абавязацельствы ў адпаведнасці з дасудовым пагадненнем аб супрацы. Гэта дапамагло выкрыць іншых саўдзельнікаў "супрацьпраўных дзеянняў".
Таксама дзяўчына прыняла меры для выплаты "даходу, атрыманага злачынным шляхам".
Сапега была затрыманая ў траўні 2021-га. Яе разам з Раманам Пратасевічам знялі з рэйса Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню і быў прымусова пасаджаны ў Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.