Кудрын: Для сумеснага ўступлення ў СГА Беларусі давядзецца зрабіць больш

"Я думаю, што на 90% тое, што дасягнута Расіяй з СГА, пяройдзе ў новую дамову. Расія праводзіла перамовы па цалкам разумных умовах, і мы не бачым праблемаў для будучых перамоў", — цытуе расійскага міністра фінансаў Аляксея Кудрына РІА Навіны.

"Цяпер мы будзем праводзіць кансультацыі з СГА як Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі", — сказаў расійскі міністр. Пры гэтым ён адзначыў, што механізм перамоваў паміж трыма краінамі пакуль не вызначаны.

Паводле Кудрына, працэдура стварэння Мытнага саюза завершыцца да сярэдзіны 2011 г., таму гаварыць пра тэрміна далучэння да СГА заўчасна.

На пытанне, ці не адаб'ецца на ўступленні "значнае дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі Беларусі", Кудрын адказаў: "Беларусі, можа быць, прыйдзецца зрабіць больш, але не бачу вялікіх праблем.

Заява аб уступе ў СГА адзінай мытнай тэрыторыяй было падпісана 9 чэрвеня ў Маскве прэм'ер-міністрамі Беларусі, Казахстана і Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі