Курс долара ў Беларусі 18 ліпеня працягнуў расці
У сераду, 18 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9766 да 1,9886 беларускага. А вось курс еўра пайшоў наніз — з 2,3183 да 2,3120 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1609 беларускага (у аўторак — 3,1652).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыку валютаў знізіўся на 0,08%.