Курс долара ў Беларусі зніжаецца другі дзень запар
16 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША другі дзень запар зніжаецца — з 2,1222 да 2,1102 рубля. Курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,4045 да 2,3950 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1973 беларускага (у чацвер — 3,1867).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.